11:48

Август 2006

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31

У Горадні ў Дзень Салідарнасьці з палітвязьнямі 16 жніўня зьявіўся банэр «Хачу ў Беларусь!». Надпіс зьявіўся на масьце Гарнавых, які вядзе з самага цэнтру Горадні на другі бок Нёману. Такім чынам актывісты «Моладзі БНФ» адзначылі чарговы Дзень Салідарнась 22:54

У Горадні ў Дзень Салідарнасьці з палітвязьнямі 16 жніўня зьявіўся банэр "Хачу ў Беларусь!". Надпіс зьявіўся на масьце Гарнавых, які вядзе з самага цэнтру Горадні на другі бок Нёману. Такім чынам актывісты "Моладзі БНФ" адзначылі чарговы Дзень Салідарнасьці. Чаму менавіта такім тэкстам прывітала Горадня 16 жніўня? Распавядае адна з актывістак акцыі Марыяна:

- Таму што я жыву ў Беларусі, але хочацца бачыць Беларусь не такой, якая яна зараз. І як сказала адна настаўніца, калі мы рабілі апытаньне на вуліцах Гародні – хацелася б убачыць і патрапіць у такую Беларусь, якую паказваюць нам ў тэлевізіі.

Удзельнікі акцыі кажуць таксама аб тым, што ім хочацца нарэшце мець радзіму. Паколькі банэр правісеў некалькі гадзінаў у самым цэнтры горада, прычым як раз у часе, калі гараджане вярталіся з працы – рэакцыю мінакоў на заклік "Хачу ў Беларусь" можна акрэсьліць як пазытыўную, хаця стрыманую. Ніхто не наважыўся пракамэнтаваць надпіс, едучы ў грамадзкім транспарце, хаця на тварах людзей зьяўляліся ўсьмешкі.

Европейское радио для Беларуси

Печать

Кейворды: Жодино, политика, события

1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28  29  30  31  32  33  34  35  36 
Copyright (c) 2005—2012 drabadanas